Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы, якая звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.
Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца
ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.
Роднае слова — гэта душа нашага народа. Няхай яно гучыць
у кожным доме, натхняе на добрыя справы і яднае нас.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых поспехаў
у захаванні нацыянальных традыцый!
выканаўчага камітэта
А.С.Шарай
Савета дэпутатаў
I.В.Пруднiкава


















